Гомельскую журналістку аштрафавалі на 4 млн 620 тысяч рублёў

Гомельскую журналістку аштрафавалі на 4 млн 620 тысяч рублёў

Суд Гомельскага раёна 12 студзеня разгледзеў адміністрацыйную справу незалежнай журналісткі Ларысы Шчыраковай. Як піша праваабарончы сайт "Вясна", журналістку прызналі вінаватай у парушэнні артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ, праца без акрэдытацыі на замежнае СМІ). На Шчыракову наклалі штраф у 4 млн 620 тысяч рублёў (22 базавыя велічыні.

Шчыракова на паседжанні сваю віну не прызнала. Яна патлумачыла, што праца на замежныя СМІ без акрэдытацыі не падлягае адміністрацыйнаму пакаранню. А вырабам прадукцыі СМІ, у чым яе вінавацілі, можа займацца толькі рэдакцыя СМІ. Сама Шчыракова не звязаная ні з якімі рэдакцыямі працоўнымі абавязкамі, афіцыйна з'яўляецца не журналісткай, а фрылансерам, таму на яе не павінны распаўсюджвацца нормы закону "Аб СМІ".

Аднак на суддзю Аляксандра Лісоўскага гэтыя аргументы не паўплывалі.  

Нагодай для суда стаў відэасюжэт "Падтрымка дзяцей-сірот на іх шляху да дарослага жыцця", паказаны 24 снежня 2015 года па тэлеканале "Белсат". Сюжэт быў прысвечаны праблемам маладога жыхара аграгарадка Урыцкі, які рос у школе-інтэрнаце, а зараз не мае сродкаў да існавання і працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі