"Гомельтранснафта": Рамонт на "Дружбе" не паўплывае на транзіт нафты ў Еўропу

"Гомельтранснафта": Рамонт на "Дружбе" не паўплывае на транзіт нафты ў Еўропу

Рамонт на ўчастку нафтаправода Мазыр-Брэст-3 не паўплывае на транзіт расійскай нафты ў Еўропу. Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявіў першы намеснік гендырэктара — галоўны інжынер ААТ "Гомельтранснафта Дружба" Андрэй Вярыга.

"Інтарэсы пакупнікоў нафты ў Польшчы і Нямеччыны не будуць ушчэмленыя. Усё ўзгоднена", — запэўніў Вярыга. Па яго словах, рамонт нафтаправоду ў Мазырскім раёне супаў з аналагічнымі працамі ў Расіі. Цяпер аб'ём транзіту зніжаны на ўсім ланцугу ад Самары да Польшчы.

Як паведамлялася, 14 студзеня пачаўся рамонт на ўчастку нафтаправода "Дружба" Мазыр-Брэст-3. Прадугледжваецца, што будуць мяняцца секцыі агульнай працягласцю 40 м. Работы плануецца завяршыць 17 студзеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі