"Гомсельмаш" заклікае сваіх працаўнікоў "не здраджваць прадпрыемству"
"Крок да здрады" / Кадр з відэа
Ідэолагі "Гомсельмаша" знялі чарговы відэаролік, які, па іх задумцы, мусіць дапамагчы працаўнікам "не здрадзіць прадпрыемству". Паводле "сюжэта", адзін з рабочых атрымаў на тэлефон просьбу зрабіць за грошы здымкі некалькіх аб'ектаў і дакументаў на прадпрыемстве. І пакуль просьба выконваецца, у кадры з'яўляюцца падказкі, якія артыкулы крымінальнага кодэксу пагражаюць за тыя ці іншыя дзеянні: ад "наўмыснага разгалошвання службовай таямніцы" да "акту тэрарызму".
"Сёння здрадзіў "Гомсельмашу"... А заўтра? Радзіме здрадзіш?" — пытаюцца аўтары роліка.
Ва ўмовах заходніх санкцый, якія намагаюцца абыходзіць, на "Гомсельмашы" спрабуюць пазбягаць "уцечак інфармацыі" ды адпаведна "апрацоўваюць" сваіх працаўнікоў. Таксама на прадпрыемстве адбываліся затрыманні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.