Гонку пераследу на чэмпіянаце свету выйграў Мартэн Фуркад, Чапелін — 23-і

Гонку пераследу на чэмпіянаце свету выйграў Мартэн Фуркад, Чапелін — 23-і

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў нарвежскім Халменколене 6 сакавіка праходзяць гонкі пераследу.

У мужчынскіх спаборніцтвах на 12,5 км сярод беларускіх біятланістаў найлепшы вынік паказаў Уладзімір Чапелін. Ён выйшоў на дыстанцыю 13-м і добра адстраляўся на двух агнявых рубяжах лежачы. А вось на "стойках" наш спартовец прамахнуўся чатыры разы. У выніку Чапелін прыйшоў на фініш 23-м. Яго вынік — 34 хвіліны 56,4 сек.

Яшчэ адзін наш суайчыннік Аляксандр Дарожка фінішаваў 46-м. На стрэльбішчы ён зрабіў шэсць промахаў. Яго вынік — 36 хвілін 58,0 сек.

Першае месца заваяваў Мартэн Фуркад. Хаця ён зрабіў тры промахі пры стральбе стоячы, але дыстанцыю перааадолеў за 32 хвіліны 56,5 сек. Срэбра дасталося нарвежцу Уле-Эйнару Б'ёрндалену, а бронза — яго суайчынніку Эмілу-Хегле Свендсену.

Пазней адбудзецца жаночая гонка пераследу на 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі