Google: хакеры з Беларусі вялі атакі супраць польскага і ўкраінскага ўрадаў
Хакеры з Беларусі цягам апошніх двух тыдняў удзельнічалі ў атаках супраць Украіны і Польшчы. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з кампаніі Google, піша Washington Post.
Гаворка ідзе пра хакерскую групу Ghostwriter з Беларусі. Паведамляецца, што яны пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну выкарысталі фішынг, каб атрымаць уліковыя звесткі ўкраінскіх урадавых чыноўнікаў і вайскоўцаў Польшчы. Усе атакі гэтай групоўкі былі зарэгістраваныя на мінулым тыдні.
Дарэчы, як нагадвае Washington Post, у лістападзе 2021 года ахоўная фірма Mandiant абвінаваціла беларускую групу ў спробах узлому ў Польшчы і Літве. Паводле даследчыкаў Google, гэтая ж група стаіць за кампаніямі па дэзінфармацыі ў суседніх краінах, у гэтых кампаніях часта крытыкавалі NATO.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.