Google зрабіў дудл пра Дзень незалежнасці Беларусі
З нагоды Дня незалежнасці Беларусі Google зрабіў дудл. Немудрагелістая карцінка з беларускім сцягам і зялёным надпісам "Google" (куды ж без яго!) з'яўляецца на стартавай старонцы пашукавіка.
Гэта лакальны дудл — ён бачны толькі карыстальнікам у Беларусі. У іншых краінах людзі бачаць ці стандартную белую старонку з вакном для пошуку, ці ўласныя лакальныя дудлы.
Дарэчы, летась Google ужо рабіў doodle з нагоды Дня незалежнасці Беларусі:
Дзякуючы дудлк пра Дзень незалежнасці Беларусі (а нехта скажа, што і праз яго) беларусы не бачаць асноўную сённяшнюю застаўку Google, якая прысвечана 19-му дню чэмпіяната свету па футболе ў Расіі. Чатыры карцінкі на ёй апісваюць зборныя Швецыі, Швейцарыі Англіі і Калумбіі, якія выйдуць на поле 3 ліпеня.
Часть doodle, посвящённая Англии