Госцем студыі Еўрарадыё 20 верасня будзе Анатоль Лябедзька
Упершыню за шмат гадоў Абя’днаная грамадзянская партыя прадстаўленая ў Палаце прадстаўнікоў — дэпутацкі мандат атрымала сябра АГП Ганна Канапацкая.
Чаму партыя вырашыла прыняць мандат, калі ўвесь час дэкларавала, што выбары фальсіфікуюцца, а ўсе дэпутаты — прызначаюцца ўладай? Што з дапамогай гэтага мандату партыя спадзяецца змяніць у краіне, чаго дамагчыся? Як гэта паўплывае на адносіны паміж АГП ды іншымі дэмакратычнымі партыямі і арганізацыямі?
Каб адказаць на гэтыя ды іншыя пытанні, у студыю Еўрарадыё запрошаны старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Слухайце нас а 14-й гадзіне пасля выпуску навінаў.