“Графіці” спыняе "Funk On Fridays"

Чатыры гады таму ў “Графіці” адбылася першая вечарынка пад сцягам “Funk On Fridays”. Па пятніцах у клубе пачалі збірацца сапраўдныя меламаны. “Графіці” адкрыў шэраг новых імёнаў сярод аматараў жывой імправізацыі, прыгадаць хаця б “Jam ад CherryVata Crew”.

Але цяпер клуб “саспеў” да новага музычнага праекта.

“За гэты час, думаю, мы сваю місію выканалі і зрабілі гэта паспяхова, — распавядае рэзідэнт “Графіці” DJ Ksana. — Прыйшоў час пашырыць музычны кругагляд. Таму ў межах пятніцы стартуе душэўны праект “Музыка для меламанаў”. Мы абяцаем шмат добрай музыкі, мягкі танцпол і кактэйльны настрой”.

Сезон вечарынак стартуе 24 траўня. Адказнымі за атмасферу “Музыкі для меламанаў” будуць Глеб Дзееў, Цім Карамыслаў, DJ Ksana, Таня Гарошка (Tanin Jazz), Alen ды адмысловыя госці. “Графіці” адкрыты для меламанаў, якія хацелі б і паспрабаваць сябе ў якасці дыджэяў на вечарынках клуба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі