Прэзентацыя на Еўрарадыё: EP “Агні гарадоў” ад Tanin Jazz (слухаць)

ЕР “Агні гарадоў” складаецца з 2-х кампазіцый — “Агні гарадоў” і “Напалову мой”.

“Я адмыслова ўзяла дзве кантрасныя кампазіцыі для таго, каб было зразумела, што музычны матэрыял у альбоме будзе разнастайным, — тлумачыць Таццяна Гарошка. — Абодва трэкі танцавальныя, проста адзін з іх у больш павольным тэмпе. Мне вельмі падабаецца лірыка і тыя вобразы, якія ёсць у гэтых песнях. Яны мне блізкія, таму я б хацела, каб людзі пачулі гэтыя песні першымі”.

Нагадаем, лірыка да ўсіх песень новага праекта напісаная на беларускай мове, аўтарам тэкстаў выступіла Надзея Падрэз. Дэбютны альбом танцавальнага праекта ад Tanin Jazz будзе называцца “Адліга” і ўбачыць свет у жніўні. Па словах вакалісткі, пласцінка атрымліваецца ў лепшых традыцыях Incognito і De Phazz — але без лаўнжа і “медлякоў”.

Цяпер гурт рыхтуецца да ўдзелу ў шэрагу фестываляў. А некалькі новых кампазіцый будуць прадстаўленыя падчас канцэрта праекта Re:Live “Minsk in love”, які адбудзецца 17-га ліпеня ў мінскім клубе Re:Public.

Усе падрабязнасці пра новы праект чытайце ў інтэрв'ю Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі