Грамадзян Беларусі падазраюць у дэстабілізацыі сітуацыі ў Закарпацці

Затрыманыя / https://www.facebook.com/ssu.uzhhorod
Затрыманыя / https://www.facebook.com/ssu.uzhhorod

Грамадзян Беларусі падазраюць у дэстабілізацыі сітуацыі ў Закарпацці. СБУ паведаміла пра затрыманне мужа і жонкі, якіх называюць "інтэрнэт-агітатарамі". З дапамогай некалькіх старонак у сацсетках яны распаўсюджвалі "фэйкавую інфармацыю, накіраваную на дыскрэдытацыю Сіл абароны і распальванне антысеміцкіх настрояў у рэгіёне". Затрыманым паведамілі пра падазрэнне паводле артыкула "распальванне нацыянальнай, рэгіянальнай, расавай ці рэлігійнай варожасці і нянавісці". Ім пагражае штраф ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Сцвярджаецца, што беларусы ў 2013 годзе "ўступілі ў фіктыўныя шлюбы з украінскімі грамадзянамі і такім чынам атрымалі дазвол на жыхарства ва Украіне". 

Грамадзян Беларусі падазраюць у дэстабілізацыі сітуацыі ў Закарпацці
Грамадзян Беларусі падазраюць у дэстабілізацыі сітуацыі ў Закарпацці

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі