Грамадзяне Беларусі не змогуць усынаўляць дзяцей з Расіі
Дзеці
Грамадзяне Беларусі не змогуць усынаўляць дзяцей з Расіі, бо ў рэспубліцы дазволены трансгендарны пераход.
Грамадзянам краін, у якіх такая працэдура дазваляецца, забаранілі ўсынаўляць дзяцей з Расіі ці браць над імі апякунства.
"Замежны грамадзянін, які ўсынавіў дзіця-грамадзяніна Расіі, пасля вяртання на тэрыторыю дзяржавы свайго грамадзянства ўжо можа змяніць пол. Але самае страшнае — [замежны грамадзянін] можа змяніць пол і ўсыноўленаму дзіцяці, пачаўшы прымяненне, напрыклад, гармоназамяняльнай тэрапіі", — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекта, за прыняцце якога сёння прагаласавала расійская Дзярждума.
Беларусь жа з'яўляецца адной з краін, у якіх трансгендарны пераход дазволены. Каб яго рэалізаваць, чалавек праходзіць доўгі шлях, уключаючы кансультацыю ў ДУ "РНПЦ псіхічнага здароўя".
Беларусы рэдка ўсынаўляюць дзяцей. Напрыклад, у 2022 годзе толькі 438 дзетак знайшлі новых бацькоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.