На 13% за год вырасла ў Беларусі колькасць дзяцей, якія засталіся без бацькоў

Дзеці / Дети / pexels.com

У Беларусі расце колькасць дзяцей без бацькоў / pexels.com

У 2022 годзе ў Беларусі рэзка вырасла колькасць дзяцей-сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Гэта вынікае з даных, якія апублікаваў Белстат.

Летась у Беларусі было выяўлена 2449 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоў. У 2021-м іх было 2172. Атрымліваецца, што летась такіх дзяцей пабольшала на 277 чалавек, або 12,7%.

У папярэднія гады не было такога рэзкага росту. Нават наадварот — колькасць выяўленых дзяцей без бацькоў штогод змяншалася.

Найбольшы прырост дзяцей, якія засталіся без бацькоў, быў зафіксаваны ў Гродзенскай вобласці: летась там выявілі 327 дзяцей без апекі — у параўнанні з папярэднім годам прырост склаў 84 дзіцяці. Для параўнання: у Мінску за год колькасць дзяцей без бацькоў павялічылася толькі на 46 чалавек.

З чым звязаны павелічэнне гэтай катэгорыі ў 2022 годзе, у статыстычнаым зборніку не ўдакладняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі