Грамадзянін Францыі пераплыў праз мяжу з Польшчы ў Беларусь
Беларускія памежнікі затрымалі грамадзяніна Францыі, які пераплыў з Польшчы ў Беларусь.
Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэт, інцыдэнт здарыўся 10 красавіка. 31-гадовы ўрадэжнец Алжыра пераплыў памежную раку Заходні Буг і трапіў у рукі памежнікам. Парушальнік прызнаўся, што планаваў адправіцца далей, у Расію.
12 красавіка беларуска-ўкраінскую мяжу перайшоў пешы парушальнік. З дапамогай службоавага сабакі яго затрымалі каля вёскі Радастава Драгічынскага раёна. 27-гадовы грамадзянін Латвіі заявіў, што ішоў з Украіны на радзіму. Але пазней высветлілася, што Інтэрпол абвясціў мужчыну ў міжнародны вышук.
Грамадзяніна Латвіі перадалі праваахоўнікам яго краіны. А прадстаўніка Францыі дэпартавалі і забаранілі яму ўезд у Беларусь на 5 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.