Грамадзянства Польшчы ў 2022-м атрымалі амаль 3 тысячы беларусаў
Польскі пашпарт / assistpoint.ru
У 2022 годзе польскае грамадзянства па рашэнні прэзідэнта краіны атрымалі каля 10 тысяч чалавек, піша польскае выданне Rzeczpospolita.
Сярод іх было 5200 грамадзянаў Украіны, 2985 — Беларусі, а яшчэ 405 — Расіі.
Гэтую колькасць называюць рэкорднай у параўнанні з папярэднімі гадамі. У 2021 годзе польскае грамадзянства атрымалі 7,5 тысячы чалавек, у 2020-м — 7 тысяч, у 2019-м — 6,6 тысячы, а ў 2018-м — 5,1 тысячы.
За апошнія пяць гадоў грамадзянамі Польшчы сталі 37 тысяч замежнікаў. Большасць сярод іх складаюць грамадзяне Украіны і Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.