Гран-пры фестывалю “Adnak” атрымала "Вышымайка", праект "Арт-сядзібы"

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “Adnak” прайшоў у Мінску 2 ліпеня. Ужо ў шосты раз. Сёлета найлепшую беларускую рэкламу вызначалі ў 23 намінацыях. Арганізатары фэста — культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і партал marketing.by.

У Мінску стартаваў шосты фестываль рэкламы “Adnak”(фота)

Як інфармуе "Наша ніва", гран-пры фестывалю за 2015 год атрымаў праект "Вышымайка" "Арт-сядзібы". Павел Белавус, які атрымліваў дыплом, заклікаў рэкламадаўцаў і бізнэсоўцаў не баяцца выкарыстоўваць беларускую мову ў рэкламе і бізнэсе.

Сярод іншых пераможцаў — музычныя праекты партала Tuzin.fm — Re:Песняры і “Апошні золак”. З астатнімі пераможцамі можна пазнаёміцца на сайце фэста.

Фестываль прайшоў пад дэвізам "Годны шлях рэкламіста" — як выклік і адказнасць да сучаснай прафесіі спецыяліста па камунікацыях у беларускай інфармацыйнай і медыяпрасторы.

Фота Сяргея Гудзіліна, nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі