“GrodnoFashionShow”: ад ніжняй бялізны да вершаў Юркі Голуба (фота)

“GrodnoFashionShow”: ад ніжняй бялізны да вершаў Юркі Голуба (фота)

На выходных у Гродне прайшоў фестываль “GrodnoFashionShow”. Гэта паказы калекцыяў маладых дызайнераў з розных рэгіёнаў Беларусі з акцэнтам на сучаснасць і практычнасць — то бок, вопратку, якую можна прыдбаць і насіць “тут і цяпер”. Пляцоўкай для дэфіле арганізатары абралі актавую залю заводу “Радыёхваля”.

Удзельнік фэсту малады дызайнер Антон Ярошчык папярэдне ўжо быў вядомы сваёй калекцыяй “Купалле” у этна-стылі. Хлопец супрацоўнічае з трыкатажнай вытворчасю ААТ “Палессе” і зацікаўлены, каб суайчыннікі насілі “сваё”, зробленае ў Беларусі і па-беларуску:

“У нас, нажаль, не так шмат такіх мерапрыемстваў, а “GrodnoFashionShow” — гэта цудоўная пляцоўка, якая развіваецца і стае лепшай, — распавядае Антон. — Мая калекцыя “Цеплыня” стваралася, каб дарыць цяпло сабе і сваім блізкім. Мы выбралі тэму сям’і, таму тут усё круціцца вакол гэтага. Калекцыя “Дзмухавец” аздобленая вершамі паэта Юркі Голуба, а сама назва паўстала з аднаіменнага вершу літаратара.

Варта дадаць, што сёлетні гарадзенскі Фэшн апынуўся разнапланавым фестывалем: на подыюме можна было ўбачыць і прыклады афіцыйна-дзелавога стылю, і паказы жаночай бялізны, і дызайнерскія распрацоўкі для самых маленькіх моднікаў і модніцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі