Гродзенскаму музыку Ігару Банцару прысудзілі чарговыя 15 сутак арышту
Гродзенскага рокера Ігара Банцара зноў асудзілі на 15 сутак, пішуць праваабаронцы "Вясны".
5 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся чарговы суд над ім. Банцара прызналі вінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Як распавядала Еўрарадыё, рокера затрымалі 4 жніўня ў Гродне, выбіўшы дзверы ў ягонай кватэры. Адтуль яго перавезлі ў Мінск на Акрэсціна.
Агулам Банцар правядзе за кратамі не менш 45 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.