Гродзенская ДАІ спыніла п'яную студэнтку, якая кіравала аўтамабілем з дзецьмі

Гродзенская ДАІ спыніла п'яную студэнтку, якая кіравала аўтамабілем з дзецьмі

Увечары 15 чэрвеня супрацоўнікі гродзенскай Дзяржаўтаінспекцыі спынілі "Фальксваген", якім кіравала п'яная студэнтка. Як інфармуе БелаПАН, утрыманне алкаголю ў кіроўцы амаль у сем разоў перавысіла гранічна дапушчальную норму (0,3 праміле).

Дзяўчына ехала з вёскі Жорнаўка ў Гродна. Перад гэтым, па яе словах, яна выпіла з сябрамі піва. Акрамя кіроўцы ў аўто была яе сяброўка з двума маленькімі дзецьмі, якія ехалі без спецыяльных аўтакрэслаў.

Сваю паездку дзяўчына патлумачыла тым, што ёй неабходна адаслаць дыпломную працу навуковаму кіраўніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі