Гродзенская ДАІ забрала стары мапед у п’янага кіроўцы за паўторнае парушэнне
Саракагадовы жыхар вёскі Пясчанка, што пад Гродна, застаўся без даступнага сродку перасоўвання — старога мапеда “Рыга”. Спачатку ён папаўся інспектарам ДАІ, калі быў за рулём у нецвярозым стане і атрымаў штраф, а праз два дні яго зноў спынілі — вельмі п’янага, без моташлема, з выключанымі фарамі.
Мужчына сказаў, што выпіў паўлітра гарэлкі і два піва, пасля чаго вырашыў з’ездзіць да сябра.
Утрыманне алкаголю ў яго арганізме ў восем разоў перавышала гранічна дапушчальны паказнік. Мапед, які да таго ж не быў зарэгістраваны, забралі на штрафстаянку да вырашэння пытання аб канфіскацыі, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной ДАІ.