Гродзенскі матацыкліст уцякаў ад пагоні ДАІ па тратуарах і палях (відэа)
Па дарогах, тратуарах і палях спрабаваў уцячы ў Гродне матацыкліст ад пагоні ДАІ.
Як паведамляецца на сайце gaigrodno.by, хлопец, які не мае права кіравання, вёз пасажыра ў моташлеме. Сам кіроўца ехаў без шлема.
На вуліцы Мясніцкай яго заўважыў партуль ДПС і запатрабаваў спыніцца. Аднак кіроўца праігнараваў патрабаванне і паспрабаваў уцячы. Калі матацыкліст пабачыў, што на праезнай частцы ён адарвацца ад ДАІ не можа, то паехаў па тратуарах, а потым проста па полі. Аднак на траве "Іж" перакуліўся, і даішнікі затрымалі кіроўцу.
На хлопца склалі восем пратаколаў.