Гродзенскі таксовец заснуў за рулём і ўрэзаўся ў слуп на прыпынку (фота)
ДТЗ з удзелам таксоўкі адбылося ў Гродне 21 верасня ў 5:40 на вуліцы Сацыялістычнай, піша прэс-служба гродзенскай ДАІ.
35-гадовы таксовец на "Фальксвагене" вёз пасажырку на аўтавакзал. Каля прыпынку "Вячэрняя школа" мужчына заснуў за рулём, машына выехала на тратуар і ўрэзалася ў слуп.
Пасажыркай таксоўкі была другакурсніца гродзенскага ўніверсітэта. Яна ехала на аўтавакзал, каб адправіцца на сямейную ўрачыстасць. Аднак замест гэтага дзяўчына з сур'ёзным пераломам апынулася ў лякарні.
На шчасце, на тратуары ў гэты час нікога не было.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.