Гродзенскі тэатр лялек раскрыў свае начныя таямніцы (фота)
Камедыя Шэкспіра “Сон у летнюю ноч” адкрыла 25 кастрычніка першую тэатральную акцыю “Ноч у тэатры”.
Начныя наведвальнікі на свае вочы ўбачылі свет лялечнага “закулісся”. Гасцей правялі па ўсіх кутках тэатра: паказалі сцэну, грымёрку, касцюмерную, дэкарацыі, працу асвятляльнікаў і гукарэжысёра.
Таямнічую атмасферу тэатральнага жыцця дапоўнілі казачныя персанажы, а таксама легенда аб тым, што да гэтага часу ў тэатры жыве прывід закаханага акцёра. Тэатральныя байкі пры свечках гасцям “травіла” нават знакамітая Фаіна Ранеўская.
Прыклад акцыі узяты з падобнага праекта “Ноч у музеі” для таго, каб прыцягнуць увагу моладзі не толькі да кіно і музеяў, але і тэатральнага жыцця горада.