Грошы ад матча Беларусь — Таджыкістан пойдуць на дабрачыннасць
4 верасня адбудзецца апошні таварыскі матч футбольнай зборнай Беларусі перад пачаткам кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы УЕФА 2016.
Каманда Георгія Кандрацьева на "Барысаў-Арэне" сустрэцца са зборнай Таджыкістана. Гульня пачнецца а 19-й.
Кошт квіткоў складае 20 тысяч беларускіх рублёў. Як адзначае сайт by.tribuna.com, усе атрыманыя ад продажу сродкі будуць накіраваныя ў спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат №7 г.Мінска для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Дарэчы, БТ плануе паказаць гэтую гульню ў жывым эфіры.
Фота — kvedomosti.com