Грузія спадзяецца, што асацыяцыю з ЕС падпіша ўвосень 2014 года
Пра гэта заявіў новаабраны прэзідэнт краіны Георгій Маргвелашвілі.
Ён назваў будучы віленскі саміт "Усходняга партнёрства" гістарычным для Грузіі, адзначае РБК.
Маргвелашвілі афіцыйна зойме пасаду пасля інаўгурацыі 17 лістапада. Першы свой замежны візіт ён зробіць у Літву. Новы прэзідэнт узначаліць грузінскую дэлегацыю на саміце "Усходняга партнёрства", які пройдзе ў Вільні 28-29 лістапада. Падчас саміту чакаецца парафіраванне асацыяванай дамовы Грузіі з Еўрасаюзам.
Нагадаем, што праграма "Усходняе партнёрства" прадугледжвае палітычнае і эканамічнае збліжэнне шасці дзяржаў постсавецкай прасторы — Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдавіі, Украіны і Беларусі з ЕС.
Фота — ria.ru