Грып, коклюш і атлусценне — хваробы-монстры пачатку 2025 года. Эфір

Доктар-педыятр Мая Церакулава

Доктар-педыятр Мая Церакулава / Еўрарадыё

Грып, коклюш і дзіцячае атлусценне — менавіта на гэтыя тры захворванні раіць звярнуць увагу слухачоў Еўрарадыё доктар-педыятр Мая Церакулава ў пачатку 2025 года.

Эпідэмія грыпу лютуе ў Еўрасаюзе. На гэты момант дамінуе штам грыпу тыпу B.

Пакуль еўрапейцы б'юць трывогу, беларускія чыноўнікі па традыцыі супакойваюць грамадзян, маўляў, усё ў нас стабільна. У той жа час яшчэ ў канцы 2024-га Міністэрства аховы здароўя падоўжыла кампанію вакцынацыі ў Беларусі, спаслаўшыся на рост выпадкаў захворвання ў суседзяў.

Якая імавернасць таго, што грып, які лютуе ў ЕС, не адолее беларусаў? Ці можна рабіць прышчэпкі ад грыпу ў разгар эпідэміі і паралельна з іншымі прышчэпкамі — напрыклад, з прышчэпкай ад коклюшу, колькасць выпадкаў якога таксама расце? Што наконт сімптомаў згаданых захворванняў і якія шанцы знізіць статыстыку атлусцення, з якім усё часцей сутыкаюцца дзеці ў Беларусі?

Падрабязней пра ўсё гэта размаўляем з доктаркай у нашым эфіры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі