Губарэвіч: святкаванне Дня Волі перанясём, калі за гэта выкажуцца людзі
З-за каранавіруса святкаванне Дня Волі сёлета варта адмяніць. Такую прапанову агучвае ў "Фэйсбуку" адзін з заяўнікаў мінскай акцыі сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі. Але не ўсе заяўнікі згодныя з яго пазіцыяй. Напрыклад, яшчэ адзін заяўнік канцэрта “БНР-102” лідар Руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.
Палітык прапаноўвае не спяшацца з рашэннем і не панікаваць, а паглядзець, як будзе развівацца сітуацыя, і паслухаць меркаванне людзей наконт гэтага. І дадае, што калі з-за небяспекі каранавіруса адмяняць Дзень Волі, то, можа, варта адмяніць і паездкі па рэгіёнах у межах праймерыз кандыдатаў на званне адзінага ад апазіцыі?
Свае аргументы Юрась Губарэвіч агучыў у студыі Еўрарадыё.