ГУБАЗіК затрымаў беларуску за відэа ў TikTok супраць расійскіх вайскоўцаў
ГУБАЗіК затрымаў жанчыну, якая даглядае дзіця з інваліднасцю, пішуць праваабаронцы "Вясны".
Пра затрыманне 40-гадовай Аляксандры Доўгай стала вядома з праўладных ТГ-каналаў. На сваёй старонцы ў TikTok жанчына выклала відэа ў падтрымку Украіны і супраць расійскіх вайскоўцаў.
Паведамляецца, што на яе могуць пачаць крымінальную справу за "распальванне варожасці" (арт. 130 КК).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.