Гурт Brutto сёння дасць у Гомелі першы беларускі канцэрт

Гурт Brutto сёння дасць у Гомелі першы беларускі канцэрт

Гурт Brutto сёння выступіць у Гомелі са сваім першым у Беларусі канцэртам. Імпрэза адбудзецца на пляцоўцы каля Лядовага палаца. Арганізатарам канцэрту выступае агенцтва Allstars, якое атрымала “гастрольку”.

За два гады свайго існавання гурт Brutto не меў магчымасці выступаць у нашай краінеі. Яшчэ ў 2011 годзе яго лідар Сяргей Міхалок, на той момант фронтмэн гурта “Ляпіс Трубяцкой”, стаў “забароненым музыкам” у Беларусі. Гэта адбылося з-за таго, што Міхалок выступаў з асуджэннем беларускіх уладаў за падзеі на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня 2010 года і пераслед апазіцыі.

Пасля распаду “Ляпісаў” і ўтварэння двух гуртоў Brutto і Trubetskoy, менавіта калектыў Міхалка меў праблемы з арганізацыяй канцэртаў у Беларусі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі