Гурт "Ленинград" выпусціў чарговы кліп — "У Піцеры — піць"
Гурт "Ленинград" 1 траўня абнародаваў кліп на песню "У Піцеры — піць". Відэаролік з'явіўся на канале гурта ў YouTube.
Рэжысёркай кліпа стала Ганна Пармас, стваральніца кліпаў на песні "ВІП", "ЗЛЖ" і "Экспанат". Да вечара 1 траўня кліп паглядзелі амаль 400 тысяч чалавек.
Героі кліпа — людзі, якія пасля напружанага працоўнага дня здымаюць стрэс пры дапамозе алкаголю. Сярод іх — офісны работнік, прадавачка, даішнік і экскурсавод у музеі. Як гэта часта бывае ў гурта "Ленинград", у роліку выкарыстоўваецца табуяваная лексіка.