Гурт Relikt выпусціў кліп на песню “Не задавай сэрцу тугі”
Беларускі гурт Relikt выпусціў кліп на песню “Не задавай сэрцу тугі”. Відэа здымалі яшчэ ў 2019 годзе, падчас запісу альбома “Дрэва жыцця”.
Цяпер музыкі знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Яны сумуюць па звычайных справах, якія раней напаўнялі іх жыццё.
“Мы гуляем па горадзе, займаемся творчасцю з сябрамі ў студыі і прыгадваем усё тое найлепшае, з чаго складалася жыццё беларусаў: сустрэчы, размовы, шпацыры… Усё тое, што кожны мог рабіць раней, не задумваючыся, але чаго цяпер шмат хто пазбаўлены, — тлумачыць лідар гурта бубнач Аляксандр Дземідзенка. — І ўсё ж не трэба губляць надзеі, бо разам можна перадолець любыя абставіны, і пра гэта ўласна і вядзецца ў песні".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.