Гурты KilFil I ili-ili перамаглі ў конкурсе “Басовішча-2013”

Пра гэта паведамляе сайт ultra-music. За выступ на галоўнай сцэне фэсту змагаліся 28 гуртоў. Найлепшых вызначала журы ў складзе Сяргея Будкіна, Вячаслава Радзівонава, Змітра Безкаравайнага, Юры Сідуна, Паўла Грэся і Мацея Севастыяніка. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Зміцер Безкараваны пракаментаваў вынік конкурсу наступным чынам:


“Нічога не маю супраць абодвух калектываў, але лічу, што конкурс "Басовішча" для маладых артыстаў, а не для новых праектаў вядомых музыкаў. Таму я галасаваў толькі за Tonqixod. На будучыню мне падаецца, арганізатарам варта больш дакладна абазначаць крытэрыі адбору”.


Нагадаем, у сёлетнім “Басовішчы” возьмуць удзел каманды The Toobes, IQ48, :B:N:, Clover Club, Pomidor/Off, Re1ikt,Ilo&Friends, Perkalaba, Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego, Masala Soundsystem, Akute і іншыя.
 

Фота: generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі