Гвалтаўніка з Мінска праз 14 гадоў затрымалі ў Маскве
Следчы камітэт Беларусі / sk.gov.by
У Маскве затрымалі мінчука, якога беларускія праваахоўнікі шукалі 14 гадоў. Яго падазраюць у згвалтаванні і рабаванні, расказалі ва ўпраўленні СК па Мінску.
Падзеі, пра якія ідзе гаворка, адбыліся ў Мінску 15 верасня 2007 года. Мужчына, якому на той момант было 25 гадоў, згвалціў жанчыну, забраў у яе грошы, мабільны тэлефон і ўцёк.
Па гарачых слядах затрымаць яго не ўдалося. Мужчыну завочна выставілі абвінавачанні па ч. 1 арт. 166 (згвалтаванне) і ч. 2 арт. 206 (рабаванне) КК РБ. Яго абвясцілі ў міжнародны вышук.
Знайшлі мужчыну толькі сёлета ў Маскве і пасля праверкі ў мінулы чацвер, 18 сакавіка, затрымалі.
Цяпер вырашаецца пытанне аб яго выдачы следчым органам Беларусі, расказалі ў мінскім УСК.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.