Хакейная зборная Беларусі выйграла ў Швейцарыі па булітах

Матч Еўравыкліку прайшоў у пятніцу ў Гродне. Напярэдадні беларусы прайгралі швейцарцам з лікам 2:5, а сёння ўзялі рэванш. У асноўны час была нічыя — 1:1 (0:0, 1:1, 0:0). У беларускай зборнай вызначыўся на 27-й хвіліне Арцём Кіслы, але госці неўзабаве зраўнялі лік. У авертайме закінутых шайбаў не было і пераможцу вызначылі буліты. Шайба Аляксея Калюжнага стала рашаючай, а Андрэй Мезін выдатна стаяў у браме. Вынік — 2:1.



Беларуская зборная гуляла ў наступным складзе: Мезін; Караў — Дзянісаў, С. Касціцын — Калюжны — А. Касціцын; Гарошка — Стась, Яфіменка — Кавыршын — Угараў, І. Усенка — Антонаў, Кіслы — Волкаў — Дрозд, Елісеенка — Восіпаў — Дадонаў, Філічкін, Гаўрус.
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі