ХАМАС адмаўляе датычнасць да "мініравання" самалёта Ryanair

ХАМАС адмаўляе датычнасць да "мініравання" самалёта Ryanair

ХАМАС адмаўляе датычнасць да "мініравання" самалёта Ryanair. З адпаведнай заявай выступіў спікер руху Фаўзі Бархум, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

"Гэта зусім не нашы метады, — кажа Бархум. — Нейкія падазроныя бакі робяць гэта, каб дэманізаваць ХАМАС і перашкодзіць сусветным сімпатыям да палесцінскага народу і яго законнаму супраціўленню".

23 траўня на брыфінгу ў Мінску дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Арцём Сікорскі зачытаў ліст падпісаны... "салдатамі ХАМАС". Нібыта, яны паведамілі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск пра бомбу ў самалёце, які ляцеў з Грэцыі ў Літву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі