Харасці: Зменаў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі няма

Харасці: Зменаў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі няма

9 лютага спецыяльны дакладчык ААН па пытанні правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці абнародаваў заяву. Па яго словах, якія перадае spring96.org, лідары апазіцыі, праваабаронцы, журналісты і іншыя грамадзяне зазнавалі адміністрацыйны пераслед пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў кастрычніку.

“На працягу апошніх чатырох месяцаў у Беларусі не адбылося аніякіх зменаў, накіраваных на змену рэпрэсіўных законаў і практыкі, у той час як з’явіліся шматлікія выпадкі новых парушэнняў асноўных правоў”, — гаворыцца ў заяве Харасці.

Спецдакладчык ААН нагадвае, што прэзідэнцкія выбары 2015 года “не адпавядалі дэмакратычным стандартам, у той час як пераабранне дзейнага кіраўніка краіны заснаванае на яўцы, якая не падлягае кантролю, і непразрыстым падліку галасоў”.

Разам з тым ён прывітаў вызваленне палітвязняў напярэдадні выбараў. Як добры сігнал ён адзначыў тое, што ўлады ўстрымаліся ад ужывання сілы супраць палітычных апанентаў і не арыштоўвалі альтэрнатыўных кандыдатаў.

Але Харасці назваў нязменным "змрочны стан правоў чалавека ў краіне". Нават пры частковым прыпыненні санкцыяў ЗША і ЕС, канстатаваў праваабаронца, беларускія ўлады "не спынілі сістэматычны пераслед тых, хто спрабуе ажыццяўляць свае індывідуальныя, грамадзянскія, палітычныя і іншыя правы".

Ён падкрэсліў, што ўлады не аднавілі грамадзянскія і палітычныя правы вызваленых палітвязняў. Таксама не былі спыненыя "палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Алеся Міхалевіча і журналіста Аляксандра Алесіна, як і турэмнае зняволенне актывіста Міхаіла Жамчужнага”.

Харасці нагадаў, што па-ранейшаму забаронены ўезд у Беларусь праваабаронцы Алене Танкачовай, а палітэмігрантам не далі гарантыяў бяспечнага вяртання. Акрамя таго, праваабарончым арганізацыям “За сумленныя выбары”, праваабарончаму цэнтру “Вясна” ды іншым “неаднаразова адмаўлялі ў рэгістрацыі па надуманых адміністрацыйных прычынах”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі