ХК "Дынама-Мінск" уступае "Мінск-арэну" Лэні Кравіцу

Некалькі тыдняў таму канцэрт папулярнага амерыканскага выканаўцы Лэні Кравіца апынуўся пад пагрозай. 1 лістапада, калі і быў запланаваны выступ, ХК "Дынама-Мінск" збіраўся згуляць на арэне матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ супраць ХК "Сібір". 

Прыхільнікі Лэні Кравіца атакавалі арганізатараў канцэрта, агенцтва "Атам інтэртэйнмэнт", пытаннямі з жаданнем даведацца, ці адбудзецца ўсё ж канцэрт Лэні Кравіца і дзе ён пройдзе?

У выніку Лэні Кравіц "Атам інтэртэйнмэнт" і ХК "Дынама" прыйшлі да пагаднення — канцэрт адбудзецца на сцэне "Мінск-Арэны" 1 лістапада, як і было запланавана. А дамашні матч КХЛ "Дынама-Мінск" — "Сібір" правядуць на лёдзе мінскай "Чыжоўка-Арэны".

Гендырэктар СК "Дынама-Мінск" Максім Суботкін пракаментаваў сітуацыю наступным чынам:

"У парадку выключэння мы вырашылі пайсці насустрач канцэртнаму агенцтву "Атам інтэртэйнмэнт", якое ўклала немалыя сродкі ў тое, каб прывезці ў Мінск папулярнага амерыканскага выканаўцу Лэні Кравіца. У наяўнасці быў канфлікт інтарэсаў, але, у рэшце рэшт, нам удалося знайсці агульныя падыходы. Хачу запэўніць дынамаўскіх заўзятараў, што больш пераносаў матчаў не будзе".

У сваю чаргу кіраўнік канцэртнага агенцтва "Атам інтэртэйнмэнт" Андрэй Аляксееў заявіў:

"Мы вельмі любім і паважаем хакей, і самі з задавальненнем наведваем матчы ХК "Дынама-Мінск". Выказваем вялікую ўдзячнасць ХК "Дынама-Мінск" за тое, што ўвайшлі ў наша становішча. І жадаем поспеху мінскаму клубу ў гульнях чэмпіянату КХЛ".

У Мінску Лэні Кравіц прадставіць свой 10-ы альбом "Strut", выхад якога запланаваны на 23 верасня.

Паводле TUT.BY

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі