Хлопец зрабіў дзяўчыне прапанову з 99 iPhone, а яна адмовілася (фота)
Смартфоны ён выклаў на тратуары ў выглядзе сэрца.
Незвычайную цырымонію наладзіў праграміст з кітайскай правінцыі Гуанчжоў. Ён падараваў каханай дзяўчыне 99 смартфонаў iPhone 6, якія выклаў на тратуары ў выглядзе сэрца, ды прапанаваў стаць яго жонкай. За гэтым назіралі шматлікія сябры. Аднак дзяўчына адказала хлопцу адмовай.
Як піша газета The Telegraph, праграміст заплаціў за 99 смартфонаў паўмільёна юаняў (гэта каля 80 тысяч долараў). Звычайны кітайскі работнік можа зарабіць гэтыя грошы за 17 гадоў.