“Хочаце як ва Украіне?”: у чым падабенства беларускіх і ўкраінскіх фэйкаў?
Колькасць фэйкавых навін і паведамленняў у сацыяльных сетках і тэлеграм-каналах з пачатку пратэстаў значна павялічылася. Прычым калегі з Украіны адзначаюць, што беларускія фэйкі вельмі нагадваюць ім тыя, якія распаўсюджваліся ў суседняй краіне падчас Майдану.
Якія галоўныя інфармацыйныя містыфікацыі распаўсюджваюцца падчас пратэстаў у Беларусі і чым яны нагадваюць украінскія часоў Майдану? Ці можна сцвярджаць, што і “беларускія”, і “ўкраінскія” фэйкі пішуць паводле адной і той жа “метадычкі”? Як супрацьстаяць такім паведамленням?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае медыяэксперт з Украіны, сузаснавальніца праекта StopFake.org Вольга Юркова.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.