Хто ці што сёння робіць знешнюю палітыку Беларусі?
На фоне шматлікіх замежных візітаў Святланы Ціханоўскай знешнепалітычная дзейнасць МЗС Беларусі выглядае… малаактыўнай. Калі нешта і адбываецца, то — на расійскім кірунку. Такая вось шматвектарнасць. На фоне ўсё новых санкцый і ўсё новых рэпрэсій унутры краіны.
На каго разлічаныя беларускія “кантрсанкцыі” і ці будзе поспех у беларускіх лабістаў на Захадзе? Як звязаныя сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы і заходняя палітыка Беларусі? Ці здольная сёння грамадзянская супольнасць супрацьстаяць планам рэжыму на ўхваленне новай Канстытуцыі альбо падпісанне “дарожных мап”? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з дыпламатам, былым амбасадарам Беларусі ў Славакіі Ігарам Ляшчэнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.