Хто гэтыя "Галасы ЗМеста", якія паедуць ад Беларусі на Еўрабачанне

"Галасы ЗМеста" / sb.by
"Галасы ЗМеста" / sb.by

9 сакавіка Белтэлерадыёкампанія абвясціла канкурсанта, які прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2021". У Ратэрдам адправіцца ансамбль "Галасы ЗМеста".

Не чулі пра такіх музыкаў? Расказваем, хто гэта і пра што яны спяваюць.

Былыя кавэзэшнікі

Калектыў "Галасы ЗМеста" — былыя кавэзэшнікі з Баранавічаў. На сайце гаворыцца, што група існуе ўжо даўно, але назву "Галасы ЗМеста" яна атрымала толькі вясной 2020 года. Фронтмен гурта Дзмітрый Бутакоў — прадпрымальнік. Па адной з прафесій — перакладчык з кітайскай мовы, скончыў Ваенны інстытут Міністэрства абароны СССР. Астатнія ўдзельнікі групы — з музычнай адукацыяй.

У КВЗ Бутакоў і яго таварышы гулялі за каманду "Клуб аматараў жыцця".

Удзельнікі аўтапрабегаў за Лукашэнку

Музыкі адкрыта выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Ансамбль "Галасы ЗМеста" за апошнія месяцы не аднойчы можна было сустрэць на аўтапрабегах "За адзіную Беларусь".

Музыку калектыву актыўна прасоўваюць прапагандысцкія тэлеграм-каналы і СМІ. На фота — музыканты з супрацоўнікам "СБ. Беларусь сегодня" Дзмітрыем Кратам.

Кто эти “Галасы ЗМеста”, которые поедут от Беларуси на Евровидение
Музыкі з журналістам "СБ. Беларусь сегодня" / sb.by

Песні пра Латушку і Ціханаўскую 

Ансамбль "Галасы ЗМеста" выконвае з'едлівыя песні пра пратэсты, дваровыя чаты, пра Паўла Латушку, Святлану Ціханоўскай, Марыю Калеснікаву і палітычную сітуацыю ў Беларусі. Напрыклад: “Я в Прибалтике сижу”, “Евромечта”, “Флейтистка”, “КС”, “Шуры-муры” (песня-пародыя на “Муры”).

— Вось выйшлі людзі, нейкія дэманстрацыі. У мяне пастаянна ёсць матэрыял для назіранняў. Увесь час рэагую. Пачалося ўсё з адной-дзвюх песенек, а потым неяк само пайшло ці што... Ну і, не стану хаваць, гэта маё, наша выражэнне грамадзянскай пазіцыі. Я наогул таварыш ідэйны ў гэтым сэнсе.

""За колькі прадаўся крываваму рэжыму?" А я не прадаўся. Гэта маё меркаванне. Як магу, так выказваю. Маю права? Каму не падабаецца — ідзіце ў сад. Слухайце іншыя песні. А мы проста спяваем свае", — прызнаваўся Дзмітрый у інтэрв'ю “СБ. Беларусь сегодня”.

Паспелі выступіць у Купалаўскім

5 снежня "Галасы ЗМеста" выступілі на сцэне Купалаўскага тэатра. Адной з першых песень праекта "Галасы ЗМеста" стала кампазіцыя "Кто тут в герои?". Яна прысвечаная Паўлу Латушку, які быў вымушаны пакінуць тэатр у жніўні, пасля таго як асудзіў гвалт з боку беларускіх сілавікоў.

“Кто тут в герои? Им ведь не просто.

Вот, скажем, Павел – он был апостол.

Он верил свято, и был гонимым.

И жизнь оставил на плахе в Риме.

Не льнул к корыту, не жался к телу,

А просто делал благое дело.

Не лез, как чертик или как тушка,

А вы кто будете? А, Латушко…”

На ютуб-канале ансамбля, які Беларусь адпраўляе на Еўрабачанне, — 16 тысяч падпісчыкаў.

Кто эти “Галасы ЗМеста”, которые поедут от Беларуси на Евровидение
На канцэрце "Галасы ЗМеста" / belta.by

Развал СССР? "Не магу перажыць”

У інтэрв'ю TUT.by фронтмен гурта Дзмітрый Бутакоў заявіў, што яму дагэтуль складана перажыць развал СССР:

— Я наогул, шчыра кажучы, "савок" самы сапраўдны — дагэтуль развалу краіны вялікай не магу перажыць. Беларусь як асобная самастойная дзяржава? Мне складана гэта прыняць.

А аб чым спяваецца ў песні для “Еўрабачання”? 

У Ратэрдаме "Галасы ЗМеста" разлічваюць выйсці на сцэну з песняй "Я тебя научу". Там ёсць такія словы:

"Я научу тебя плясать под дудочку, я научу тебя клевать на удочку, я научу тебя ходить по струночке. Ты будешь всем доволен, рад всему".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі