Хто ў Беларусі зарабляе мільёны на "Вялікай будоўлі" Зяленскага

Сярод асноўных бенефіцыяраў — Мікалай Варабей і Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі / калаж Еўрарадыё
Сярод асноўных бенефіцыяраў — Мікалай Варабей і Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі / калаж Еўрарадыё

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі задумаў праект "Вялікае будаўніцтва". Планы ў яго амбіцыйныя: у сціслыя тэрміны прыкметна абнавіць інфраструктуру краіны. Прасцей кажучы, адрамантаваць масты і дарогі. А гэта каштуе вялізных грошай.

Вы (не) здзівіцеся, але зарабляе на ўкраінскім мегапраекце і Беларусь. Расказваем хто.
 

Мільёны на бітуме

Большая частка дарог ва Украіне будуецца з выкарыстаннем бітуму. Асфальтабетоннае палатно не такое трывалае, як цэментабетоннае, але затое прыкметна таннейшае.

Бітуму трэба шмат. Па апошніх звестках, у траўні ўкраінскі рынак бітумаў вырас на 50% і склаў 154,4 тысячы тон. З гэтага аб'ёму 75 тысяч тон пастаўленыя з Беларусі.

Кто в Беларуси зарабатывает миллионы на "Большой стройке" Зеленского

У траўні праект "Схемы" заўважыў, што на пастаўках бітумаў мог прыкметна ўзбагаціцца беларускі алігарх Мікалай Варабей. Магчымы даход за 2020 год ацэньваўся ў 320 мільёнаў грыўняў (12 млн долараў).

Варабей зарабляе на праекце Зяленскага некалькімі шляхамі. Першы — рэалізуючы прадукцыю ўласнага "Нафтабітумнага завода" (зарэгістраваны ў Чэрвеньскім раёне). Другі — перапрадаючы прадукцыю праз украінскую фірму "Белказтранс Украіна", зарэгістраваную на сына, якога таксама завуць Мікалаем.

Аднак Мікалай Варабей — не асноўны бенефіцыяр продажу беларускіх бітумаў для "Вялікага будаўніцтва". Бо толькі за першае паўгоддзе 2020 года з Беларусі было экспартавана бітумаў на больш чым 43 мільёны долараў. Гадавых звестак, як і звестак па пачатку 2021-га, пакуль няма. Але і без іх зразумела, што Мікалаю Вараб'ю дастаўся толькі кавалак "пірага": вялікі, але не асноўны.
 

І зноў Кіраўніцтва справамі

Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі — па-сапраўднаму шматпрофільная карпарацыя. Тут і санаторыі, і будаўніцтва, і арэнда нерухомасці. І, як вы ўжо маглі здагадацца, пастаўкі нафтапрадуктаў. У тым ліку бітуму.

"Белзамежгандаль", які спецыялізуецца на знешніх рынках, мае ва Украіне "дачку" — кампанію "БЗГ-Украіна". Праз гэту кампанію праходзяць вялікія аб'ёмы бітумаў. Адпаведна, яна зарабляе на іх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі