Украіна пагражае санкцыямі, калі беларускія самалёты адправяцца ў Крым

Украіна пагражае санкцыямі, калі беларускія самалёты адправяцца ў Крым

Украіна ўвядзе санкцыі супраць Беларусі, калі “калі хоць адзін самалёт беларускай авіякампаніі апынецца на тэрыторыі акупаванага Крыма”. Так першая намесніца міністра замежных спраў Украіны Эмінэ Джапарава адрэагавала на словы Аляксандра Лукашэнкі, які анансаваў авіярэйс ў Крым.  

“Мы будзем дзейнічаць імгненна супраць любых спробаў легітымізаваць акупацыю Крыма Расіяй, супраць любых спробаў навязаць кантакты з так званымі "ЛНР" ці "ДНР". І калі хоць адзін самалёт беларускай авіякампаніі апынецца на тэрыторыі акупаванага Крыма, санкцыі будуць непазбежныя з усімі наступствамі”, — перадае "Укрінфарм" словы Джапаравай. 

Пасля таго, як Украіна цалкам закрыла неба для беларускіх авіякампаній, Лукашэнка заявіў, што абмяркоўваў Пуціным, як беларусы змогуць трапіць у Крым. Па яго словах, адпаведныя ведамствы атрымалі заданне прапрацаваць гэтае пытанне.

Джапарава назвала гэтую заяву правакацыйнай і выказала меркаванне, што Лукашэнка эмацыйна адрэагаваў на рашэнне Украіны.

Дарэчы, Беларусь афіцыйна дагэтуль не прызнала далучэнне Крыма да Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі