Хвароба Клінтан выклікала чуткі пра яе двайніка (фота)

Хвароба Клінтан выклікала чуткі пра яе двайніка (фота)

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан заявіла ў тэлефонным інтэрв’ю тэлеканалу Сі-Эн-Эн, што адчувае сябе нашмат лепей.

У нядзелю кандыдатцы стала кепска на цырымоніі, прысвечанай 15-й гадавіне нападу на Сусветны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку 11 верасня 2001 года. На кадрах, апублікаваных у твітары, бачна, што Клінтан не магла цвёрда стаяць на нагах, а яе памочнікам давялося дапамагчы ёй зайсці ў мікрааўтобус.

У амерыканскіх медыя паведамляецца, што жонка былога прэзідэнта ЗША распавяла пра сваю хваробу толькі найбліжэйшым дарадцам і членам сям'і, не паведаміўшы пра яе большай частцы супрацоўнікаў свайго выбарчага штаба.
 

А ўжо ў панядзелак стала вядома, што яна адмяніла запланаваную двухдзённую паездку ў Каліфорнію праз хваробу. Асабісты доктар Клінтан паведаміла, што ў кандыдаткі была дыягнаставаная пнеўманія.

Іншы кандыдат у прэзідэнты ЗША, Дональд Трамп, ўжо доўгі час таму актыўна звяртаў ўвагу на стан здароўя саперніцы і абвінавачваў яе ва ўтойванні фактаў.

Праз пэўны час пасля выпадка на жалобнай цырымоніі ў СМІ з’явілася інфармацыя, што Хілары ўжо стала лепш і яна наведвае дом сваёй дачкі. Фотаздымкі гэтага візіту нават выклікалі ў прыхільнікаў Трампа неверагодныя канспіралагічныя тэорыі. Паводле іх, у Клінтан ёсць двайнік, які цяпер з’яўляецца на публіцы замест самой кандыдаткі, якая цяжка хварэе.

Хвароба Клінтан выклікала чуткі пра яе двайніка (фота)
Чуткі пра двайніка Клінтан могуць быць праўдай! Звярніце ўвагу на тое, якія розныя насы і валасы на фота.
Хвароба Клінтан выклікала чуткі пра яе двайніка (фота)
Фота Клінтан пасля таго, як яна аб'явіла, што ёй лепей. (Клінтан выходзіць з дому дачкі пасля.)

У сацыяльных сетках звяртаюць увагу на тое, што рысы твару на фатаграфіях Хілары да хваробы і пасля зусім розныя. Карыстальнікі ў каментарах нават прыводзяць меркаванне, што двайніком можа быць Тэрэза Барнвэл — знакамітая імітатарка Хілары Клінтан.

Знойдзены двайнік Хілары! Вось яе старонка ў фэйсбуку, і яна актрыса.

Еўрапейская прэса абмяркоўвае, наколькі звесткі пра хваробу кандыдаткі ад Дэмакратычнай партыі могуць паўплываць на яе рэйтынг.

Бі-Бі-Сі прыводзіць словы Джэймса Рубіна, былога намесніка дзяржсакратара ЗША падчас прэзідэнцтва Біла Клінтана. Цытуем:

“Не думаю, што гэта праблема. Так, у Хілары Клінтан пнеўманія. Але гэтае захворванне не пагражае яе жыццю, не наносіць непапраўную шкоду арганізму і не мае дачынення да пытання аб тым, ці дастаткова ў яе здароўя, каб быць прэзідэнтам. Пытанне даверу  — самае галоўнае. Але галоўнае і тое, хто можа лепш выконваць абавязкі прэзідэнта ЗША. І з аднаго боку мы маем паталагічнага ілгуна і майстра афёраў у сферы нерухомасці, а з іншага — Хілары Клінтан, якая больш за 25 гадоў знаходзіцца пад агнём крытыкаў”.

Спецыяльны карэспандэнт Бі-Бі-Сі і спецыяліст па выбарах ЗША Джым Нохці распавядае выданню, што гэтае ўтойванне звестак моцна паўплывае рэйтынг кандыдата.

“Я мяркую, гэта вельмі сур'ёзнае пытанне. Каманда Клінтан вельмі незадаволеная маніякальным патрабаваннем празрыстасці. Яны адзначаюць, што СМІ працуюць 24 гадзіны ў суткі і патрабуюць навін. Пры гэтым яны не расследуюць у такім жа аб'ёме праўдзівасць заяваў Трампа. Але, падабаецца вам гэта ці не, да фонду Клінтанаў таксама ёсць вельмі шмат пытанняў. І гэта факт. Клінтан не выказвалася досыць выразна пра многія аспекты сваёй праграмы. І гэта сур'ёзная праблема для яе каманды”.

Выданне The Guardian паведамляе, што Хілары чакае новы крызіс даверу. Як паказала апытанне, якое ладзіла арганізацыя YouGov, 46% выбаршчыкаў не вераць, што Клінтан пакутуе на слабую форму пнеўманіі і што спалучэнне стану лёгкіх, алергіі і перагравання на сонцы прывяло яе да непрытомнасці ў нядзелю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі