“І ад КДБ уцёк, і ад ФСБ уцёк”: гісторыя аднаго вымушанага ад’езду

“І ад КДБ уцёк, і ад ФСБ уцёк”: гісторыя аднаго вымушанага ад’езду

Магілёўскі актор і рэжысёр Вячаслаў Сікора далучыўся да акцый пратэсту супраць фальсіфікацый і жорсткасці сілавікоў адразу пасля падзей 9–10 жніўня 2020 года. Што праўда, скончылася гэтая яго актыўнасць тым, што ў дачыненні да Вячаслава былі распачатыя адразу некалькі адміністрацыйных спраў і была пагроза справы крымінальнай. Што і прымусіла яго тэрмінова, з прыгодамі, выехаць ва Украіну. Дзе ён вырабляе патрыятычныя гадзіннікі і нават стварыў беларускі тэатр і кінастудыю ў Кіеве.


Ці сапраўды эміграцыя была адзіным выйсцем для Вячаслава Сікоры і пры чым тут ФСБ? Ці лёгка было знайсці сваё месца ў Кіеве? Ці ёсць цікавасць да яго патрыятычных гадзіннікаў і чым займаецца яго кінастудыя? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае актор, рэжысёр, мастак Вячаслаў Сікора.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі