Ідзе збор подпісаў за перайменаванне "Барысаў-Арэны" ў "Капскі-Арэну"

Ідзе збор подпісаў за перайменаванне "Барысаў-Арэны" ў "Капскі-Арэну"

На сайце petitions.by ідзе збор подпісаў за перайменаванне "Барысаў-Арэны". Уладам прапануецца надаць ёй імя Анатоля Капскага, заснавальніка і шматгадовага кіраўніка ФК БАТЭ, які памёр больш за год таму. Падкрэсліваецца, што ўсе поспехі БАТЭ на міжнароднай арэне і ў Беларусі наўпрост звязаны з дзейнасцю Капскага. Акрамя "Капскі-Арэны", ініцыятары просяць дазволіць усталяваць каля яе помнік Анатолю Капскаму, а таксама прапануюць надаць яго імя вуліцы ці ўчастку вуліцы каля стадыёна.

Петыцыя будзе дасланая з Адміністрацыю прэзідэнта і ў Барысаўскі райвыканкам.

Ідзе збор подпісаў за перайменаванне "Барысаў-Арэны" ў "Капскі-Арэну"
"Барысаў-Арэна" / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі