Сын Капскага расказаў, каго бацька бачыў сваім пераемнікам у БАТЭ

Сын Капскага расказаў, каго бацька бачыў сваім пераемнікам у БАТЭ

Старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі бачыў сваімі пераемнікамі двух кандыдатаў. Пра гэта яго сын Андрэй распавёў у інтэрв'ю "Прессболу"

"Іх заўсёды было два — Андрэй Вашкевіч і Віталь Радзівонаў. Але ні адзін, ні другі не прайшлі. Тата хацеў іх загартаваць, але яны па-свойму засталіся мяккімі. Яму патрэбен быў чалавек жорсткі. І з чуйкай, якая ў таты, безумоўна, была", — кажа Андрэй Капскі.

Анатоль Капскі памёр сёлета 22 верасня. Па словах ягонага сына, футбольны клуб быў для бацькі ледзь не асноўным сэнсам жыцця. "Для таты БАТЭ быў дзіцем, а для нас — братам. Наша жыццё з дзяцінства было прасякнута гэтым клубам", — тлумачыць ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі