IKEA зрабіла інтэр'еры з серыялаў — "Сябры", "Сімпсаны", "Вельмі дзіўныя справы"
Кампанія IKEA для рэкламы ў Арабскіх Эміратах сабрала інтэр'еры, якія ўзнаўляюць гасцёўні з вядомых серыялаў — "Сяброў", "Сімпсанаў" і "Вельмі дзіўных спраў". Праект называецца Real Life Series, піша knife.media.
Пад кожнай карцінкай падаецца набор прадметаў, выкарыстаных у інтэр'еры. Напрыклад, канапа Knislinge стала цэнтральным элемент у інтэр'еры дома Сімпсанаў, часопісны столік Lack упрыгожвае кватэру Монікі Геллер, а кніжныя паліцы Billy знайшліся ў сям'і Баерс.