Іх норавы: Парыж гарыць, а паўднёвакарэйцы прыкметна маладзеюць усяго за ноч

Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Пасля паведамленняў пра паездку Яўгена Прыгожына ў Мінск BBC давялося даць сваім чытачам тлумачэнні і адказаць на пытанне: "Where exactly is Belarus?" ["Дзе менавіта знаходзіцца Беларусь?]

Каб не быць як тыя, хто і да гэтага года не ў курсе, дзе знаходзіцца Беларусь, чытайце рэгулярныя агляды сусветных навін на Еўрарадыё.

 

Пах гару ў прыгарадзе Парыжа

"Мы ўсё яшчэ можам адчуваць пах дыму ў паветры гэтай раніцай у Нантэры. Вуліцы ўсеяныя спаленымі, разбітымі, перакуленымі машынамі. Некаторыя з іх непазнавальна абвугленыя. Некалькі кантэйнераў дагэтуль гарыць", — так журналіст ВВС апісвае раніцу ў адным з прыгарадаў Парыжа — Нантэры.

Тут на гэтым тыдні паліцыянты застрэлілі сямнаццацігадовага Наэля. Паводле звестак пракурора, яны заўважылі машыну з польскімі нумарнымі знакамі і вырашылі праверыць дакументы ў занадта маладога з выгляду кіроўцы. Машына не спынілася і праехала на чырвонае святло, пачалася пагоня. Паліцэйскі стрэліў у кіроўцу — і забіў яго, пераказвае ВВС.

У Нантэры, дзе застрэлілі Наэля, падлетка з французска-алжырскай сям'і, людзі выйшлі на вуліцы. Некалькі дзён яны палілі аўтамабілі, смеццевыя бакі, штурмавалі паліцэйскія ўчасткі, а потым пачалі штурмаваць і ратушу, і школы.

Пасля трэцяй ночы пратэстаў былі арыштаваныя 600 чалавек, а 170 паліцэйскіх атрымалі раненні. І калі раніцай чацвярга пад гук шкла і пах гару прачынаўся прыгарад Парыжа, то ў пятніцу — ужо і сам Парыж. Ад марадзёраў пацярпелі нават цэнтральныя вуліцы — напрыклад, Рывалі. Марадзёры ўзломвалі і маленькія крамкі, і ювелірныя буцікі.

Их нравы: Париж горит, а южнокорейцы заметно молодеют всего за одну ночь
Наступствы ночы ў Францыі / Getty Images

Аглядальнік ВВС піша, што грамадства падзялілася: на трэцюю ноч беспарадкаў з'явіліся тыя, хто спачувае паліцыі і хоча, каб беспарадкі як-небудзь хутчэй спыніліся. Усё гэта адбываецца на фоне таго, як правыя партыі набіраюць вагу па ўсёй Еўропе.

Вось як гэта было

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі