Ілан Маск запусціў у космас свой чырвоны кабрыялет Tesla Roadster (фота, відэа)
Кіраўнік амерыканскай кампаніі Spacе X Ілан Маск запусціў у космас свой чырвоны кабрыялет Tesla Roadster. За рулём аўтамабіля сядзіць манекен у скафандры, з дынамікаў гучыць песня “Space Oddity” Дэвіда Боўі, а на прыборнай панелі ёсць надпіс “Не панікуйце”, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.
Позна ўвечары 6 лютага з касмічнага цэнтру NASA на мысе Канавэрал адбыўся запуск ракеты Falcon Heavy (самай магутнай у свеце). З-за моцнага ветру ён некалькі разоў адкладваўся. Ракета і адправіла ў космас на эліптычную арбіту, якая працягваецца ад Сонца да Марса, аўтамабіль Маска. На ім устаноўленая апаратура, якая адпраўляе на Зямлю фота і відэа.
Дарэчы, два бакавыя паскаральнікі ракеты паспяхова вярнуліся назад, а вось цэнтральны не змог сесці на плывучую платформу і ўпаў у акіян у 100 метрах ад яе. На ім спрацаваў толькі адзін з трох рухавікоў, таму хуткасць падзення была каля 480 км/г.
Third burn successful. Exceeded Mars orbit and kept going to the Asteroid Belt. pic.twitter.com/bKhRN73WHF
— Elon Musk (@elonmusk) 7 февраля 2018 г.
View from SpaceX Launch Control. Apparently, there is a car in orbit around Earth. pic.twitter.com/QljN2VnL1O
— Elon Musk (@elonmusk) 6 февраля 2018 г.