Ільіна: імкненне да незалежнай і заможнай Беларусі мусіць стаць нашай ідэяй
26 снежня госць Еўрарадыё — гісторык, доктар сацыялагічных навук, журналіст Анастасія Ільіна.
Адной з галоўных праблем сучаснай Беларусі называюць імкненне моладзі з'ехаць з краіны — па адукацыю, працу, проста па лепшыя ўмовы жыцця. А гэта менавіта тыя людзі, якія здольныя былі б рухаць Беларусь наперад. Няўжо для тых, хто з'язджае, не важная будучыня Беларусі і што можа вярнуць іх на радзіму? Магчыма, годная нацыянальная ідэя?
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
26 снежня праграма выходзіць у 16:00.
Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя